У маім рэйтынгу найлепшых вынаходніцтваў чалавецтва горад займае другое месца пасля водаправоду. Мне не хапае ведаў ды імпэту пісаць пра водазабеспячэнне, таму я пішу пра горад, які ўяўляю сабе крыху лепей. Але пра ваду тут таксама будзе, бо вада нараджае горад.
Гэтая кніга не прэтэндуе ні на гістарычнае даследаванне, ні на турыстычны гай